|
Песняры - Произведения Игоря Лученка |
Каханне (Скажы мне, Ганулька) |
|
Прыпеў:
- Скажы мне, Ганулька,
Цi любiш мяне?
- Люблю, - ты сказала, -
Аж сэрца мне схне!
Ганулька, Ганулька!
Павер, зразумей -
Я ў свеце не бачыў
Кахання шчырэй!
Цi помнiш ты, Ганна,
Шчаслiвы мамэнт,
Як граў раз на дудцы
Нябожчык Вiнцэнт?
А Нёман спакойна,
Спакойна дрыжаў,
I месячык ясны
На нас пазiраў.
Прыпеў:
Драў горла у лозах
За рэчкаю драч,
I грукаў у сцену
Рагамi маркач.
На жэрдзе мы селi
У змроку маўчком,
I я прытулiўся
К табе плечуком.
Прыпеў:
Цi помнiш ты, Ганна,
Той светлы мамэнт,
Як граў раз на дудцы
Нябожчык Вiнцэнт?
А Нёман спакойна,
Спакойна дрыжаў,
I месячык ясны
На нас пазiраў.
Прыпеў: |
|