Маці сына калыхала у калысцы новай,
Песьню ціхую пяяла, быццам шум сасновы,
Ці то ветры навучылі пяяць сумам скрытым,
Як у полі гаманілі, калыхалі жытам,
Ці то ветры новучылі пяяць сумам скрытым,
Як у полі гаманілі, калыхалі жытам,
Ці то доля навучыла сумна зацягаці,
Ці то лесьню з нотай мілай адказала маці,
Калі ў ноч, зімою, сьцюжай дзіця калыхала
I на кроснах белы кужаль пяючы снавала,
Калі ў ноч, зімою, сьцюжай дзіця калыхала
I на кроснах белы кужаль пяючы снавала.
Калі татку нібараку ў няволю забралі,
А ў полі вецер плакоў, вербы сумавалі;
Як дачушку аддавала замуж, ды даліка,
Сьлёзы вышытым ўцірала хвартухом шырокім,
Як дачушку аддавала замуж, ды далёка,
Сьлёзы вышытым ўцірала хвартухом шырокім,
Маці сына калыхала у калысцы новай,
Песьню ціхую пяяла, быццам шум сасновы,
Ток сновалі песьню сумам, тугой патыкалі,
Ці жаночаю задумай, ўсхволявонай дальлю,
Так сновалі песьню сумам, тугой патыкалі,
Ці жаночаю задумай, усхволявонай дальлю. |