В начало
АБВГДЖЗИКЛМНОПРСТУФХЦЧШЭЮЯA-Z0-9
Песняры - Живем (Александр Катиков)
Не зязюля куе  
Не зязюля куе ля ракі – 
тчэ дзяўчына сабе ручнікі.
Ранным раньнем ўсё стук, тук, тук, стук,
а чаўночак сьлігаецца з рук,
Пралятай, чаўночак, пралятай,
ўзорам бель ручнікоў патыкай,
Як на поля зялёных краснох
тчэ сам травень пахучай вясной.

Припев:
   Пралятай, чаўночак, пралятай,
   Струны нітак льняных закранай,
   На іх родную песьню звані,
   Будзі ў сэрцы дзявочым агні.

Хай з-пад зграбнай дзявочай рукі
Цьвітуць макі, чабор, васількі.
Хай красуюць, як з году у год 
на шаўковістых Нёмна лугох
Пралятай, чаўночак. пралягай,
Хлопча дзеўкі сваёй ня пытай,
Каму з песьняй ручнік яна тчэ,
Бо стралою з-за кроснаў ўцячэ.

Припев:
   Пралятай, чаўночак, пралятай,
   Струны нітак льняных закранай,
   На іх родную песьню звані,
   Будзі ў сэрцы дзявочым агні.

Пралятай, чаўночак, пралятай, 
Калі свахі сьпякуць каравай, 
Тады зорка навокал глядзі-
Убачыш зорны рўчнік не адзін. 

Припев:
   Пралятай, чаўночак, пралятай, 
   Струны нітак льняных закранай, 
   На іх родную песьню звані, 
   Будзі ў сэрцы дзявочым агні