В начало
АБВГДЖЗИКЛМНОПРСТУФХЦЧШЭЮЯA-Z0-9
Песняры - Живем (Александр Катиков)
Мяцелiца  
Па палех, ды па загонах, па аселіцах, 
Ой, сівая йдзе, гуляе к нам 
Туманамі сьнег пушаны ўсё кудзеліцца, 
Па дарогах, ля парогаў, мякка сьцеліцца,
То жаночым жалем звонкім разгалосiцца, 
То аб шыбы б'е вузкiя, ў хату просіцца, 
То вясела адзавецца расьпяяная,
Заве, маніць з сабой сэрца ў даль нязнаную

Припев:
   Ой, дзе-ж мяцеліца? - Ў маім сэрцы сьцеліцца,
   Ой, дзе-ж мяцелiца? - Ў маім сэрцы  сьцелiцца

Пяе песьню, зацягае ўсё тужлівую,
Чэша вецер, задлятае косы сівыя,
Сьцеле бурой, засыпае сьлед завеяны
Матылькамі, бы	у маі, сьнегом сеяным,

Припев:
   Ой, дзе-ж мяцеліца? - Ў маім сэрцы  сьцеліцца,
   Ой,  дзе-ж  мяцеліца? - Ў маім сэрцы сьцеліцца

Ой, скрыпяць, скрыпяць бярозы, нагiнаюцца
Перад крыжам, пры дарозе, быццам каюцца
Мо' за вёсны з маем тыя расьпяяныя 
Мо' за  песьнi маладыя, за вясьняныя

Припев:
   Ой, дзе-ж мяцелiца? - Ў маім сэрцы сьцеліцца,
   Ой, дзе-ж мяцеліца? - Ў маім сэрцы сьцеліцца,

Толькі вецер сьнегам сее,  I тужлівая завея, 
Дзе-ж ты родная хаціна? Абагрэй блуднога сына.
Дзе-ж мяцеліца? Ў сэрцы сьцеліцца. 
Дзе-ж мяцеліца? Ў маім сэрцы сьцеліцца.