|
Песняры - Самое лучшее |
Александрина |
|
Мне не забыцца песнi той даўняе вясны:
- На Мурамскай дарожцы стаялi тры сасны...
Цяпер магу прызнацца, тады пачаў кахаць,
Цябе з нiякай кветкай не мог я параўнаць.
Александрына! Цяпер прыйшла зiма...
Александрына! Шукаю я - няма!
Александрына! I з песняй ты цвiла...
Александрына! Якою ты была!
Сказаць, што васiлёчак, дык фарба ў iм адна,
Сказаць, што ты лiлея, - сцюдзёная ж яна.
Сказаць, што ты званочак... Ды ўсiх жа мала iх!..
Такою ты здалася ў семнаццаць год маiх.
Александрына! Цяпер прыйшла зiма...
Александрына! Шукаю я - няма!
Александрына! I з песняй ты цвiла...
Александрына! Якою ты была! |
|