|
Песняры - Рушники |
В месяце ноябре |
|
У месяцы вераснi
Выпала пароша.
Дзед бабу палюбiў
Што баба хароша.
i крывая, i сляпая,
Яшчэ к таму злая:
I крычыць, i бурчыць,
Процi дзеда не змаўчыць.
- Убiрайся, бабка,
У новае белле, -
Я ж цябе павяду
З сабой на вяселле.
Узяу жа дзед бабку
За белу ручку
I спiхнуў дзед бабку
З моста ў рэчку.
Цяпер, бабка, кайся,
Трошкi пакупайся.
А як бабка ўздыхне,
То дзед кiем падпiхне.
Прыйшоў дзед дадому
I пачау бажыцца:
- Ох, ох, далiбог,
Не буду жанiцца:
Раздумауся дзедка,
У ладонькi плешча:
А як буду жыў-здароў,
Ажанюся ешча. |
|