В начало
АБВГДЖЗИКЛМНОПРСТУФХЦЧШЭЮЯA-Z0-9
Песняры - Александрина
Хлопец пашню пашет  
Хлопец пашаньку пахае, ой-ёй-ёй,
Яго сошанька крывая, ой божа ж мой!
Прыйшла к яму чарнявая, ой-ёй-ёй,
Вазьмi мяне, хлопец, замуж, ой божа ж мой!
Дзеўка замуж захацела, ледзь уся не абамлела.
Дзеўка замуж захацела, ледзь уся не абамлела.
Ой божа ж мой!

Хлопец здуру ажанiўся, ой-ёй-ёй,
На век жонкай падавiўся, ой божа ж мой!
Анi лыжкi, анi мiскi, ой-ёй-ёй,
Павесiлi тры калыскi, ой божа ж мой!
Ля калыскi трэба нянька, а ля печы - кашаварка.
Ля калыскi трэба нянька, а ля печы - кашаварка.
Ой божа ж мой!

Даў ёй хлопец тры капеёкi, ой-ёй-ёй,
Пайдзi, купi хлеба-солi, ой божа ж мой!
Хлеба-солi не купiла, ой-ёй-ёй,
На базары заблудзiла, ой божа ж мой!
Хлопец пашаньку пахае, яго сошанька крывая.
Хлопец пашаньку пахае, яго сошанька крывая.
Ой божа ж мой!