|
Песняры - 1980 |
Машенька |
|
Ой, хадзiла Машанька, ой па садочку.
О-о-ой, закалола ножаньку на вiшнёчку. (2 р.)
Балiць-балiць ножанька, ой ды не больна,
О-о-ой, любiў хлопец дзяўчыначку, ды не доўга. (2 р.)
Забiраюць парнiшачку ў салдаты,
Забылася дзяўчыначка папытацi.
Забылася дзяўчыначка ой папытацi:
Цi мне замуж выхадзiцi, ой цi гуляцi?
Гуляй, гуляй дзяўчыначка, ой як гуляла,
О-о-ой, тапчы, тапчы чаравiчкi, як таптала. (2 р.)
Не сцялi ты пасцель белу, як ты слала,
Не кажы ты хлопцам праўду, як казала.
Яны тваю пасцель белу ой параскiнуць,
Яны цябе любiць будуць, ой ды пакiнуць!
Ой, хадзiла Машанька, ой па садочку.
О-о-ой, закалола ножаньку на вiшнёчку. (2 р.) |
В месяце верасне |
|
У месяцы вераснi
Выпала пароша.
Дзед бабу палюбiў
Што баба хароша.
i крывая, i сляпая,
Яшчэ к таму злая:
I крычыць, i бурчыць,
Процi дзеда не змаўчыць.
- Убiрайся, бабка,
У новае белле, -
Я ж цябе павяду
З сабой на вяселле.
Узяу жа дзед бабку
За белу ручку
I спiхнуў дзед бабку
З моста ў рэчку.
Цяпер, бабка, кайся,
Трошкi пакупайся.
А як бабка ўздыхне,
То дзед кiем падпiхне.
Прыйшоў дзед дадому
I пачау бажыцца:
- Ох, ох, далiбог,
Не буду жанiцца:
Раздумауся дзедка,
У ладонькi плешча:
А як буду жыў-здароў,
Ажанюся ешча. |
Савка и Гришка |
|
Саўка ды Грышка ладзiлi дуду -
Павесялiцца ды прагнаць нуду.
Дудуду-дудуду-дудудудуду.
Дудуду-дудуду ды прагнаць нуду.
Як разышлiся музыкi ў гар,
Згiнула гора, згiнула туга.
Ухаха-ухаха-ухахахаха.
Ухаха-ухаха згiнула туга.
На-на-на-на-на-на-на-на-на:
Дзядок старэнькi, ёлкi ўзяўшы скрут,
Кiем на дзьверы паказаў iм тут.
Тутуту-тутуту-тутутутуту.
Тутуту-тутуту паказаў iм тут.
Вы сабе дуйце сваё го-ца-ца,
Толькi не страшце малага хлапца.
Гоцаца-гоцаца-гоцацацаца.
Гоцаца-гоцаца малага хлапца.
Саўка ды Грышка ладзiлi дуду -
Павесялiцца ды прагнаць нуду. |
Девчина-Серденько |
|
Дзяўчына-сардэнька,выйдзi пад акенка
Прынясе хлапчына яблынька красненька,
Прынясе хлапчына яблынька красненька.
Прынясе адное, прынясе другое.
Ой, выйдзi дзяўчына - ты сардэнька мое.
Ой, выйдзi дзяўчына - ты сардэнька мое.
Не выйду, не выйду! Бо людей баюся.
Не выйду, не выйду! Бо людей баюся.
Будуць гаварыцi: з табою люблюся.
Будуць гаварыцi: з табою люблюся.
Няхай пагавораць, мы iх не баiмся
Няхай пагавораць, мы iх не баiмся
Прыйдзе та нядзеля на шлюб станавiцца
Прыйдзе та нядзеля на шлюб станавiцца
Станем мы на шлюбу, абое цясненька.
Няхай пагавораць людзi галасненька.
Няхай пагавораць людзi галасненька.
Дзяўчына-сардэнька,выйдзi пад акенка
Прынясе хлапчына яблынька красненька,
Прынясе хлапчына яблынька красненька |
Реченька |
|
Ой, рэчанька-рэчанька,
Чаму ж ты ня поўная?
люлi-люлi-люлi,
Чаму ж ты ня поўная?
Чаму ж ты ня поўная,
З беражкоў не роўная?
люлi-люлi-люлi,
З беражкоў не роўная?
А як жа мне поўнай быць,
З беражкамi роўнай быць?
люлi-люлi-люлi,
З беражкамi роўнай быць?
Янка конiка паiў,
Лена воду чэрпала.
люлi-люлi-люлi,
Лена воду чэрпала.
люлi-люлi-люлi |
Ой, летели гуси |
|
Ой, ляцелi гусi з броду...(2 разы)
Скалацiлi ў рэчцы воду...(2 разы)
Ой, ляцелi гусi з броду,
Скалацiлi ў рэчцы воду.
Ой, ляцелi гусi з броду
Скалацiлi ў рэчцы воду.
Пакуль вада чыста стала,
Я з Раманам пастаяла.
Пакуль вада чыста стала,
Я з Раманам пастаяла.
Як стаў Раман жартавацi -
З вядзер воду вылiвацi.
Як стаў Раман жартавацi -
З вядзер воду вылiвацi.
Раман, Раман, Раманiку
Пусцi мяне да домiку.
Раман, Раман, Раманiку
Пусцi мяне да домiку.
Я не родну маму маю -
Будзе бiцi, добра знаю.
Не так бiцi, як карацi
i шэльмаю называцi.
Я не родну маму маю -
Будзе бiцi, добра знаю.
Не так бiцi, як карацi
i шэльмаю называцi. -
Дзе ж ты, шэльма, валачылась,
Што вячэра ўжо зварылась? -
Дзе ж ты, шэльма, валачылась,
Што вячэра ўжо зварылась? -
Цяпер, мама, прызнаюся,
Што з Раманам кахаюся. -
Цяпер, мама, прызнаюся,
Што з Раманам кахаюся.
Ой, ляцелi гусi з броду,
Скалацiлi ў рэчцы воду.
Ой, ляцелi гусi з броду,
Скалацiлi ў рэчцы воду.
Ой, ляцелi гусi з браду,
Скалацiлi у рэчцы ваду. |
|