В начало
АБВГДЖЗИКЛМНОПРСТУФХЦЧШЭЮЯA-Z0-9
Песняры - 1972
Ты мне весною приснилась  
Летняя ночка купальная
Яснай растаяла знiчкаю.
Падаюць зоры свiтальныя
Ў чыстыя воды крынiчныя.
Ой ты, дзяўчыначка мiлая,
Як жа ты свет упрыгожыла.
Ластаўка ты, сiзакрылая
Лёгкi мой сон растрывожыла.

Ты мне вясною прыснiлася
Неразгаданымi чарамi,
Сэрца парыўна забiлася
Лёгкiмi крыламi-марамi.
Пэўна цябе, ненаглядная,
Стрэў я часiнаю ўдалаю.
Ты ж мая доля спагадная
I не шкадую нямала я.
Косил Ясь конюшину  
Касiў Ясь канюшiну, (3 р.) 
Паглядаў на дзяўчыну. 
А дзяўчына жыта жала, 
Ды на Яся паглядала: - 
Цi ты Ясь, цi ты не, (3 р.) 
Спадабаўся ты мне... 
Кiнуў Яська касиць, (3 р.)
Пачаў мамку прасiць: - 
Люба мамка мая, Ажанi ж ты мяне! - 
Дык бяры ж Станiславу, (3 р.) 
Ка сядзела на ўсю лаву. - 
Станiславу не хачу, (3 р.) 
Бо на лаву не ўсажу! - 
Дык бяры ж ты Янину, (3 р.) 
Працявiтую дзяўчыну. 
Касiў Ясь канюшiну, (3 р.) 
Паглядаў на дзяўчыну.
В поле верба  
А ў полi вярба нахiлёная.
А ў полi вярба нахiлёная,
Маладая дзяўчыначка заручоная.
Маладая дзяўчыначка заручоная,

Заручоная i запiтая,
Заручоная i запiтая.
Тады яе запiвалi, як сад зацвiтаў.
Тады яе запiвалi, як сад зацвiтаў.

Як сад зацвiтаў, як зара ўзыйшла.
Як сад зацвiтаў, як зара ўзыйшла,
Маладая дзяўчыначка па ваду iшла.
Маладая дзяўчыначка па ваду iшла.

Кася ад вады, Яся да вады.
Кася ад вады, Яся да вады.
- Пастой-пастой, мая Кася, дай каню вады. 
- Пастой-пастой, мая Кася, дай каню вады. 

- Як буду твая, напаю каня,
- Як буду твая, напаю каня,
З зiмненькае крынiчанькi, з поўнага вядра.
З зiмненькае крынiчанькi, з поўнага вядра.

А ў полi вярба нахiлёная.
А ў полi вярба нахiлёная,
Маладая дзяўчыначка заручоная.
Маладая дзяўчыначка заручоная.
Ой, рано на Ивана  
Ой, рана на Iвана... 
Проць Iвана ночка мала.
Ой, рана на Iвана... 
Ой, рана на Iвана... 
Дзе Купала начавала? 
Ой, рана на Iвана... 
Ой, рана на Iвана... 
Начавала ў чыстым полi. 
Ой, рана на Iвана... 
Ой, рана на Iвана... 
Чым Купала вячэрала? 
Ой, рана на Iвана... 
Ой, рана на Iвана... 
Вячэрала белым сырам. 
Ой, рана на Iвана... 
Ой, рана на Iвана... 
Чым Купала запiвала? 
Ой, рана на Iвана... 
Ой, рана на Iвана... 
Запiвала гарэлiцай. 
Ой, рана на Iвана...
Рушники  
У суботу Янка ехаў ля ракi,
Пад вярбой Алёна мыла ручнiкi.
- Пакажы, Алена, броды земляку,
Дзе тут пераехаць на канi раку.

- Адчапiся, хлопец, едзь абы-куды,
Не муцi мне толькi чыстае вады.
Ў маркоцi Янка галавой панiк,
Упусцiла дзеўка беленькiй ручнiк.

- Янка, мой саколiк, памажы кутчэй,
Хоч плыве, знiкае ручнiчок з вачэй.
- Любая Алёна, я ж вады баюсь.
Пацалуй спачатку, бо я утаплюсь.

Супынiўся гнедый пад вярбой густой,
Цалавала Янку Лена над ракой.
Стала цыха-цыха на усёй зямлi...
Па рацэ далёка ручнiкi плылi.
Скрипят мои лапти  
Скрыпяць мае лапцi, як iду да цебе.
А я каля цебе думаю што ў небе.
- Скажы, Ганулька, а ты праўду мне -
А цi любiш мяне, а цi не?
- Скажы, Ганулька, а ты праўду мне -
А цi любiш мяне, а цi не?
Паслухай, Ганулька, а што людзi кажуць:
Нашага кахання нiчым не развяжуць.
Нiколi нас не змогуць сiлаю,
Бо мы будзем жыцi з мiлаю.
Нiколi нас не змогуць сiлаю,
Бо мы будзем жыцi з мiлаю.
Паслухай, Ганулька, што сава спявае.
Пэўна яна наша ўсё гора знае.
Скажы, Ганулька, а ты праўду мне -
А цi любiш мяне, а цi не?
Скажы, Ганулька, а ты праўду мне -
А цi любiш мяне, а цi не?
Пойдем вдоль улицы  
Iдзём-пайдзём вдоль вулiцы,
Вдоль вулiцы ў дзяўчынскi двор,
У дзяўчынскi двор на сем вакон.
- Добрый вечар, дзяўчыначка!
Цi спiш, ляжыш, спачываеш?
Спявай, спявай!
Калi ты спiш ўстань з ложку.
Спявай, спявай!
Ўстань з ложку, абуй ножку.
Спявай, спявай!
Прычашыся гладзюсенька.

Сядзь пад вакно на ўсход сонца.
Спявайце, братцы, спявайце!
Процi вакна зялёны сад
Спявайце, братцы, спявайце!
А ў тым садзе вiнаградзе,
Спявайце, братцы, спявайце!
Кветкi цвятуць-разцвятаюць
Спявайце, братцы, спявайце!
Птушкi пяюць-разпяваюць.

Iдзём-пайдзём вдоль вулiцы,
Спявайце, братцы, спявайце!
Александрина  
Мне не забыцца песнi той даўняе вясны:
- На Мурамскай дарожцы стаялi тры сасны...
Цяпер магу прызнацца, тады пачаў кахаць,
Цябе з нiякай кветкай не мог я параўнаць.

Александрына! Цяпер прыйшла зiма...
Александрына! Шукаю я - няма!
Александрына! I з песняй ты цвiла...
Александрына! Якою ты была!

Сказаць, што васiлёчак, дык фарба ў iм адна,
Сказаць, што ты лiлея, - сцюдзёная ж яна.
Сказаць, што ты званочак... Ды ўсiх жа мала iх!..
Такою ты здалася ў семнаццаць год маiх.

Александрына! Цяпер прыйшла зiма...
Александрына! Шукаю я - няма!
Александрына! I з песняй ты цвiла...
Александрына! Якою ты была!